Што яднае нашы мары?

Танюша Старостина
Я мару аб захадзе, ты аб усходзе,
Але нашы мары яднае адно -
Сабака ля ганаку,  ды певень на плоце,
Ды пахне дзе сенам старое гумно.

Фіранкі на вокнах, покрыва на ложку,
Патэльня ў печы, абрус на стале.
Ды пахне яечнёй, блінамі ды скваркай,
Гарбатаю з мяты,  ды медам у збане.

Ільняны ручнік ды лаханка старая.
З жалезнага кубка напіцца вады,
Сцюдзёнай са студні, жывой, як з крыніцы...
Так хочацца ў марах заярнуцца туды...

Крапiва ля плоту і брама старая,
Калi адчыняешь, заўсёды скрыпіць.
А ў полі рамонкі, званкі  і валошкі...
Ды шчасце з тых мараў - яго не забыть.