Санэт веры

Станислав Шастак
Я веру сэрцам і чакаю многа год,
Што мой народ абудзіцца ад стомы
І верне сабе сцяг, і герб вядомы
І ўступіць у народаў карагод,
Як роўны і другімі паважаны,
Нязломны і з вялікай сілай волі,
Саюзам вольных духам так чаканы,
Бо годнасць не прадаў сваю ніколі
Ў цяжкіх баях за вольнасць і свабоду,
Калі яго замежная навала
Фізічна і духоўна вынішчала
А ён, як Фенікс, паўставаў нанова,
Адказваў справядліва і сурова
Каб жыў наш генны фонд і наша мова!