Не знiкай...

Валентина Владова
Не знiкай... будь са мной у часiну трывог,
Калi цемра узыйдзе на порог,
Не знiкай, як iмгла у маiм сэрцы дрыжыць.
Пачакай... буду моцна табой даражыць.

Не знiкай у задуменна-навеяным сне,
У маладой, трапяткой i шчаслiвай вясне,
Не знiкай, калi птушкi у вырай завуць...
Не знiкай i нiколi мяне не забудзь.

Не знiкай... ты люстэрка маё у небыцце,
Знай заужды, што iмгненне - усё наша жыццё.
Не знiкай у роснай сцежцы, у пякельным агнi...
Не знiкай... заклiнаю цябе, дарагi