Свободная земля

Максим Троянович
Людзей збліжае хлеб ды соль,
Каханае зямлі ўлонне,
Гадоў прылесак, свій мазоль,
Ды кветкі бэзу і півоні.

Не разыйшліся назаўжды,
Ты – стрыжань плыні, я – затока;
Стрыжа гняздэчка ля вады,
А ластаўкі – ля стрэх, высока.

Адно прыхільны аднаго,
Вальней адказным да закона,
З высокіх рэчак берагоў
Заззяюць промні незлічона.