Сябры пазнаюцца у бядзе...

Юрий Боровицкий
***
Сябры пазнаюцца ў бядзе,
Зайздроснікі ў ёй жа - таксама,
Як дрэнны паэт - па вадзе
У вершы пра золата храма.

Сябры пазнаюцца ў бядзе,
У шчасці - сябрамі здаюцца.
А ў горы няма іх нідзе,
Бо з гора чужога смяюцца.

Сябры пазнаюцца ў бядзе
І многія раптам знікаюць.
Цякло з імі па барадзе,
Ды ў цэль з імі не пападаюць.

Сябры пазнаюцца ў бядзе
І ў ёй жа - сяброў набываюць.
Бяда, як сябры, прападзе,
Няхай тады іншых шукаюць.

27. 04. 2024 г.