Дыктар Левiтан

Надежда Корычева
 
ДЗЯЦIНСТВА I ЮНАЦТВА

Хлапчыне сніліся з калыскі
Ў тэатры ролі і ў кіно,
Але жаданне нават блізка
Ажыццявіцца не магло.

Яго плячэй – з маленькай жмені,
Сутулы, з акуляраў шклом.
Галоўнай роллі ён на сцэне
Не змог сыграць – усё на злом.

Зямлі ўладзімірскай нашчадак
З працяглым говарам на «о»,
Быў голас гулкі на парадак
І моцны, быццам бы гудок!

І вось, жыццёвае здарэнне –
Распарадзіўся гэтак лёс,
Што будзе з дыктара уменнем,
І каб «Труба» мянушку нёс.

Ён ад акцэнта пазбаўляўся,
На галаве ля сцен стаяў,
Чітаў з ліста, практыкаваўся –
Упартасць, волю хлопец маў.

Стаў добрай часткай і парадай
Радзімы Велічнай сваёй,
Савецкай выбраны уладай
Адзіны… Быў адданы ёй.


ВАЙНА

У цяжкі дзень, калі напала
На нас фашысцкая арда,
Набатам голас Левітана ¬–
«Ўставай, краіна! Б’е бяда!»

Фашысты след знайсці хацелі
Ды месца выхада ў эфір,
І па-немецку ляманцелі,
Не бачачы арыентыр.

Хацелася, каб голас гэты
Пра крах Крамля ўсіх абвясціў…
Фашыст не выведаў сакрэта,
Дарэмным пошук толькі быў!

Ды не з сталіцы, а з Свярдлоўска
З франтоў ён нёс навіны ўсім,
Быў пад аховаю крамлёўскай,
З народам быў заўжды сваім.

І стаў для Гітлера наш дыктар
Варожым нумарам адным,
І не было страшней вердыкта!
У спісу Сталін быў за ім.

У рэпрадуктараў хадзілі,
І навасцей чакалі ўсе,
Под голас Божачку малілі
Сыноў храніў каб пакрысе.

Яму пісалі з фронту сколькі
Вайскоўцаў родных, дарагіх!
«Вы беражыце голас толькі!» –
Бацькі прасілі, дзеці іх.

Ішоў ён разам у атаку,
І разам з імі адступаў,
І Ленінградскую блакаду
З народам ён перажываў.

Камяк праціскваючы горкі,
Піў вар і грэўся толькі ім,
А баявых сто грам ніколькі
Не дазваляў сабе зусім.

І, як сапёр на мінным полі,
Правоў на хібнасць ён не меў,
Бо за памылку, па няволі,
Пагрозай быў яму растрэл.

Тады, калі ўжо адступалі,
Ён веру ў лепшае ўнушаў,
Бо голас быў цвярдзейшы сталі,
І дзень той радасны настаў!

І абвясціў «свяшчэнны голас» –
«Разбіты вораг! Рэе сцяг!
Байцы – Кантарыя, Ягораў
Узнялі сцяг наш на Рейхстаг!»

Чаму мы ворага пабілі,
Не зразумець фашыстам век!
Ў савецкай школе нас вучылі:
Радзімай слаўны чалавек!


ПАСЛЯ ВАЙНЫ

Адзін савецкі хлопец просты,
Што ён кумір, не разумеў,
Што стаў легендай для дарослых.
Пра тое свет паняцце меў!

Яго я слухала дзіцяткам
Пасля страшэннае вайны.
З унучкам сёння, з немаўляткам,
Кладзем мы к веткі ля сцяны…

Гаворыць радыёпрыёмнік,
А памяць ў воблакаў шматках.
Край Уладзімірскі запомніць
«Свяшчэнны голас» Земляка!


4 кастрычніка 2019 г. – 9 снежня 2020 г.
Юрый Барысавіч Левітан
Нарадзіўся: 2 кастрычніка 1914 г., Уладзімір
Памер: 4 жніўня 1983 г. (68 год), Белгарад
© Copyright: Надзея Корычава, 2020
Пасведчанне аб публікацыі №120011104382
Літаратурна-гістарычная даведка.
Юрый Барысавіч Левітан мой зямляк.
Ён нарадзіўся ў горадзе Уладзіміры 1914 года, 2 кастрычніка
Праца над паэмай працягвалася паўгода, з 4 кастрычніка 2019 г. да 9 студзеня 2020 г.
         Сюжэт заснаваны на гістарычных фактах. Прэм'ера адбылася ва Уладзімірскай
агульнаадукацыйная школа No43, якая носіць імя Ю.Б. Левітана.  Дырэктар Латышава Наталля Уладзіміраўна. Пры школе ёсць музей  гісторыі радыёвяшчання Уладзімірскай
вобласць. Гэта адзіны музей у Расіі,  прысвечаны памяці нашага легендарнага земляка, дыктара Левітана.
         Кніга, дзе надрукавана паэма, падораная музею і захоўваецца як экспанат.
         У маі 2015 годза ва Уладзіміры да 100-годдзя з дня нараджэння Ю. Б. Левітана ў скверы на скрыжаванні праспекта Леніна і вуліцы дыктара Левітана, названай у гонар галоўнага дыктара Савецкага Саюза, ураджэнца горада Уладзіміра быў усталяваны помнік. Беларусы ўшаноўваюць памяць чалавека, які стаў «голасам эпохі». Аўтары манумента, скульптар, заслужаны мастак Расіі Ігар Чарнавозаў і архітэктар Яўген Усенка, адлюстравалі фігуры дарослага і дзіцяці ля слупа з рэпрадуктарам ваеннага часу, сімвалізуючым прысутнасць голасу дыктара Юрыя Левітана. Гэта таксама адзіны помнік у Расіі. Сквер, дзе ўсталяваны помнік, названы Левітанаўскім скверам.
         У лістападзе 2020г. былі планы адкрыць музей у Екацярынбургу, былым Свярдлоўску, адкуль вёў вяшчанне Левітан у першыя гады вайны.
         Да 75-годдзя Вялікай Перамогі РСП быў заснаваны конкурс твораў, прысвечаных ВАВ і медаль, якая ўручалася ўдзельнікам конкурсу. Мэта конкурсу – умацаванне нацыянальнай самасвядомасці і патрыятызму, адраджэнне цікавасці да гераічнай гісторыі Расіі.
Паэма «Дыктар Левітан» ўдзельнічала ў конкурсе і выйшла ў фінал, апублікавана ў зборніку твораў фіналістаў.
         Уклад у Перамогу дыктара Левітана цяжка пераацаніць. Левітан паўнапраўны ўдзельнік Вялікай Айчыннай вайны, ён прайшоў усю вайну да Берліна. Яго зброяй быў мікрафон, зараджаны яго голасам.
         Ю. Б. Левітана не стала 4 жніўня 1983 года. Ён раптоўна памёр падчас адной з сустрэч з ветэранамі бітвы на Курскай дузе.
Быў пахаваны з усімі ўшанаваннямі ў Маскве, на Новадзявочых могілках.


Автор Надежда Корычева
Перевод на белорусский Тамара Ковальчук