Ля возера - перевод на белорусский

Фрида Полак
            Автор оригинала - Сергей Ясонов
            http://www.stihi.ru/2014/06/24/552

Зноў шчыміць, зноў суцяшае душу
Возера начная благадаць.
Мне б з сабой адну часцінку ўзяць,
Прыгажосць не крану, не парушу.

Папрасіць куток у берагоў
І застацца на досвітку рана,
Звязаным павязкаю духмянай,
Вытканай з вясёлкавых лугоў.

На досвітку я гарачым целам
Шчасця поўнага ўдыхну глыток,
Каб заснуць я пры красе не мог
В смузе ранішняй, у ложку белым.

Зачарпнуць бы мне, са дна дастаць
Тое, што шчыміць і грэе душу.
Я спакой не крану, не парушу
Возера святую благадаць.