Аникина Ольга. первое и единственное письмо

Максим Троянович
 http://www.stihi.ru/2012/02/18/5890

першы і адзіны ліст Да

Шляхі паміж намі -
         размыла і  размяло.
 Не выпала так,
        каб насустрач табе - бегам …
Я дзень пры дні
        ўспамінаю тваё цяпло,
а, калі быць сумленнай - 
        выдумляю  яго спехам.

Калі сыходзіў -
азірнуўся?..
махнуў рукой?..
Як быццам у пялёнку,      
        захутаюся ў стары плед…          
   …Ты ведаеш…
мой першы сышоў,
        і сышоў - іншы,   
і ўсе астатнія -
        сышлі, за табою ўслед.    

Але прасцей простага -
         цябе адшукаць
                у ва мне
па пасме каштанавай,    
         тонкай  верхняй губе…    
І  дзёрзкае      
       перапляценне тваіх каранёў -
мая вечная нагода
             нянавісці да сябе,

мой  камень за пазухай,
            і на яго - каса.
А  час сыходзіць -
    маркотны, чужы стары…   
Я ведаю адно:  ты ўжо
           не вернешся сам.

Я вырасла, тата.
Люты вартаю на двары.

  Перевод на белорусский язык Максима Троянович