Рецензия на «Дым» (Юрий Игнатюк)

Добры вечар, Юрый! Шчыра кажучы, складана пішаце і чытаецца з цяжкасцю(асабіста для мяне).
Але ў гэтым і заключаецца прывабнасць Вашых вершаў, якія застаўляюць задумвацца, унікаць у
сэнс напісанага, апроч таго, на чыстай беларускай гаворцы.
У гэтым вершы не зразумеў слова - "асвоваюцца". Магчыма, прапушчана літара "й". Калі не так,
то якая неазначальная форма гэтага дзеяслова?

З добразычлівасцю

Леонтий Обринский   18.01.2016 18:44     Заявить о нарушении
Дзякуй! Па-першае, за адзнаку, па-другое - за тое, што заўважылі памылку друку. Безумоўна, тут не хапае "і" кароткага. Што да складанасці, то, відаць, яна з'яўляецца вынікам нейкай "плыні свядомасці", але ж калі чытачы тут знаходзяць нешта сваё, зразумелае толькі ім, то і аўтар з часам можа знайсці ў сваім творы нешта такое, чаго раней не бачыў... А ўвогуле "Дым" - гэта пра бацькоўскі дом, ад якога мы ўсё жыццё аддаляемся, а потым раптам разумеем, што пара і вярнуцца. Гэта не заўсёды атрымліваецца, але ж спроба - гэта ўжо нейкі вынік. Яшчэ раз дзякуй. З павагай,

Юрий Игнатюк   18.01.2016 20:26   Заявить о нарушении

Перейти на страницу произведения
Перейти к списку рецензий на это произведение
Перейти к списку рецензий, полученных автором Юрий Игнатюк
Перейти к списку рецензий, написанных автором Леонтий Обринский
Перейти к списку рецензий по разделу за 18.01.2016