Падарункавы слонiк

Махнач Сергей Юрьевсын
Яна — маленькая страчаная дзяўчынка,
якая знаходзіцца ад цябе тэрытарыяльна недалёка,
яна дрыжыць, згарнуўшыся абаранкам дома пад коўдрай / хусцінкай.
Яна — тая, якой вельмі балюча і нялёгка,
якая жудасна стамілася,
якой… / сяброўка сказала /
неймаверна мала
толькі сустрэчы з табой у кафэ за столікам,
размоў аб чымсьці важным, безумоўна, цікавым  -
красамоўным / гаркавым  -
пра гісторыю, архітэктуру, мастацтва, маляванне,
але не аб пачуццях, не пра каханне…
Размоў пасля, якіх яна адчувае сябе
падарункавым слонікам,
а ад непадзеленых гэтых самых пачуццяў,
п'е, баючыся стаць алкаголікам,
і, прыязджаючы дадому пасля сустрэчы,
дрыжыць пад пледам,
нешта лапоча,
аб тым, як стамілася ісці ілжывым следам,

думае: «піць ці не піць»…
і, спрабуючы сціскаць у кулак сілу волі,
ад неймавернай ўнутранай / абяцанай табой жа калісьці / болі
пачынае скуголіць,
таму што ёй так хочацца адкрыта цябе любіць…

але яна разумее, што гэта папросту немагчыма,
што неабходна весці сябе як мужчына,
таму што замяшаныя трэція асобы,
і ты не можаш / не хочаш / дазволіць ёй быць табе да спадобы

Вось так усё няпроста і нялёгка…

І гэтая страчаная дзяўчынка плача,
думаючы, што нічога для цябе не значыць,
знаходзячыся зусім блізка тэрытарыяльна, і недасягальна далёка…

А галоўнае — яна ведае,
ведае,
марыць нават -
калі ты патэлефануеш і паклічаш яе, хістаючыся на стуле,
яна паляціць… / « людзі — не птушкі”?, якая каму справа! /,
… напляваўшы на тое, што будзе пасля адчуваць сябе, як нулік,
жадаючы пабыць з табой хоць бы на адлегласці выцягнутай рукі побач,

менавіта з табой побач,
прыляцiць, каб патрапіць у тваё сэрца куляй…
31.12.2012

Перевод стихотворения “Нолик”
автора Светлая Печаль
http://www.stihi.ru/2008/07/26/2324