Устань i йдзi!

Лаззаро
Устань і йдзі! Няма чаго ляжаць!
 Жыццё даецца не дзеля канапы.
 Нясі у свет агмень жывы – агапэ –
 і ты пазбегнеш смертнага крыжа.
 Гані ляноту прэч! І прагні: жыць!
 І бласлаўляць. Маўчун ты ці балака,
 за кожны міг узнось Тварцу падзяку:
 і шлях прамы смакуй, і віражы.
 Любі людзей! Такіх, якія ёсць!
 І так, як Бог іх любіць – безумоўна.
 Усё даруй. І будзь са ўсімі роўны.
 Бо на зямельцы кожны – толькі госць.


Крыніца натхнення: http://www.stihi.ru/2014/04/01/918