Сябру

Лаззаро
................................... Сябру
http://www.stihi.ru/2015/01/22/9293
http://www.stihi.ru/2015/02/23/8982
http://www.stihi.ru/2015/01/28/8434


Закалыхаць бы як тваю самоту...
Ды ці растане ў сэрцы болю глыж,
калі ты ўвечар зноў у неба ўпотай
на зорку, нам нябачную, глядзіш?

Загаварыць бы жалем, як замовай,
нібы ў дзяцінстве —  ўзяць і зашаптаць.
Ды ці загояць рану лекі-словы,
каб ты ізноўку мог без лекаў спаць?

Затырмашыць бы: справы ёсць на свеце,
якія — ўсе — тваіх чакаюць рук.
І ты павінен... І... а як жа ж дзеці?
Ды ці лягчэй у повязі прынук?

Адно магчыма — выказаць падтрымку —
надзею-веру ў тое, што, прабач,
мы ўсе для тых, хто ТАМ — не невідзімкі.
Яны ўсё бачаць, чуюць. Боль і плач

наш хваляванне ім там дачыняе.
Вось — чуеш гэта: "Мілыя, нашто?
Мы вас тут помнім, любім і... чакаем.
І калі-небудзь стрэнем... за чартой...

Вы не сумуйце гэтак, а жывіце —
і за сябе, і — трошкі хоць — за нас.
І рэкі слёз на зорачкі не ліце —
каб іх агмень ад роспачы не згас.