Рецензия на «З чаго пачынаецца Радзiма?» (Оксана Маркович)

БЕЛАРУСЬ - МАЯ РАДЗіМА.
Частка першая.
РОДНЫ КУТ.

Калісь прыснілась мне,
што дзесьці Тут я нарадзіўся...
Шчаслівы край таго дзіця –
мне не забыўся.
Былі там: рэчка, луг,
таемны лес за лугам.
З-за лесу сонейка ўстае –
на лузе тае смуга...
Яшчэ кароў не выганялі –
чуваць гамонку сябрукоў.
Страмглоў да іх !
Усё, ідзем!
...як мала шчасця трэба малым...
...як многа шчасця ў гэтым малым...
Басыя ногі па расе –
ой, як халодзіць...
Лазовы кошык пад рукой -
усё яшчэ наперадзе :
грыбны азарт,
спякота дня,
прыкус –
краюха хлеба з шматам сала,
й - з крынічкі, ў прыгаршні – вада,
што так салодзіць...
...для шчасця ж трэба гэтак мала...
...і, колькі ж шчасця ў гэтым “малым”...
Калісь прыснілась мне,
што, дзесьці – Там я нарадзіўся...
Мой Родны Кут,
дзе ж ты згубіўся ?
*
(…надвячоркам 31 снежня 2010 г.)

Олег Буйницкий   17.09.2017 20:16     Заявить о нарушении
Малым шчасця трэба мала,
І маладым, старым, і сталым...

Дзякуй вяікі!
З павагай,

Оксана Маркович   18.09.2017 11:17   Заявить о нарушении

Перейти на страницу произведения
Перейти к списку рецензий на это произведение
Перейти к списку рецензий, полученных автором Оксана Маркович
Перейти к списку рецензий, написанных автором Олег Буйницкий
Перейти к списку рецензий по разделу за 17.09.2017