Anatoly Bolutenko - написанные рецензии

Рецензия на «Бацькаушчына» (Василиса П)

Паважаная Васіліса!
Я зразумеў, што ў Вас не ўсталявана беларуская раскладка
клавіятуры.
Гэта можна зрабіць наступным чынам:

Нажать ПУСК-----справа в окне нажать ПАНЕЛЬ УПРАВЛЕНИЯ-----
в панели управления открыть ЯЗЫК И РЕГИОНАЛЬНЫЕ СТАНДАРТЫ-----
в открывшемся окне сверху открыть вкладку ЯЗЫКИ-----нажать ПОДРОБНЕЕ-----
откроется вкладка ПАРАМЕТРЫ, в ней есть два раздела:
1. ЯЗЫК ВВОДА ПО УМОЛЧАНИЮ: раскрыть поле птичкой справа и выбрать
Английский (для удобства работы в Интернете). Если уже установлен, то не надо
ничего трогать.
2.УСТАНОВЛЕННЫЕ СЛУЖБЫ: нажать кнопку ДОБАВИТЬ, откроется окно
ДОБАВЛЕНИЕ ЯЗЫКА ВВОДА, раскрыть поле ЯЗЫК ВВОДА (птичкой справа)
и щёлкнуть Белорусский язык из списка. В этом окне нажать ОК.
В оставшемся на экране окне ЯЗЫКИ И СЛУЖБЫ ТЕКСТОВОГО ВВОДА
в поле УСТАНОВЛЕННЫЕ СЛУЖБЫ увидите, что есть Белорусский язык.
Щелкните внизу ОК.
Щёлкните ОК в окне ЯЗЫКИ И РЕГИОНАЛЬНЫЕ СТАНДАРТЫ.

Поспехаў!
З павагаю, Анатолий Болутенко

Anatoly Bolutenko   11.04.2006 22:48     Заявить о нарушении
Даражэнькi Анатоль, вялiкi Вам дзякуй за падрабязнае растлумачэнне!З радасьцю выкарастаю яго!

З павагай да земляка, Васiлiса

Василиса П   19.04.2006 20:43   Заявить о нарушении
Рецензия на «Конкурс на белорусском языке Наша Беларусь» (Фонд Великий Странник Молодым)

Дзякую за запрашэнне!
Калі мая дапамого патрэбна, згодны быць членам журы.
Мой e-mail bolutenko@mail.ru

З павагаю, Анатолий Болутенко

Anatoly Bolutenko   30.03.2006 00:12     Заявить о нарушении
Рецензия на «Такая ёсць краiна-Беларусь!» (Сообщество Друзей Беларуси)

Шчыра дзякую за запрашэнне.
Мой e-mail bolutenko@mail.ru

http://www.stihi.ru/author.html?bas11
http://ab24b.narod.ru/

4818 НАЙЛЕПШАЕ БАГАЦЦЕ

Вятры схiляюць хай мяне да долу,
Хаця зусім схiляцца не люблю,
Я зрэдку, але чую сваю мову,
Гляджу заўжды на родную зямлю.

Свая зямля – выток майго натхнення,
Не трэба мне чужы заморскi рай,
Прыемна тут ад кожнага iмгнення,
Найлепшае багацце – родны край.

27.12.2000

З павагаю, Анатолий Болутенко

Anatoly Bolutenko   11.03.2006 08:52     Заявить о нарушении
Дзякую, Анатолій, за цёплыя словы. Запрашаем да сябе!

З павагай да земляка, Алег

Сообщество Друзей Беларуси   24.03.2006 12:51   Заявить о нарушении
Рецензия на «Победители конкурса стихов о Беларуси» (Экологиня)

Ў змаганні вабіць п’едэстал,
Ды доля – нібы зебра,
Нарэшце, лаўрэатам стаў,
І дзякую за срэбра!

Прыемна было пазнаёміцца з беларускімі аўтарамі.
Нас так мала, ды яшчэ меней тых, хто піша на роднай мове.
Прывітанне арганізатарам і ўдзельнікам конкурсу,
новых поспехаў і творчых удач.

З павагай, Анатолий Болутенко

Anatoly Bolutenko   04.02.2006 20:23     Заявить о нарушении
Льву Шевякову.
Уважаемый Лев! Для того, чтобы объявить(по Вашему предложению) конкурс поэтов Албании, надо хотя бы знать их.Это раз. Если Вы действительно албанский поэт, то я с интересом зайду к Вам в гости, но почему люди связанные любовью к Белоруссии должны объявлять конкурс поэтов Албании - не понимаю.Это два. А в третьих, я - москвич, русский, живу в Чехии, но с уважением и почтением отношусь( а это для Елены) не только к России, Чили и Белоруси, но и ко всем другим странам, где живут нормальные и добрые люди(хотя бы один человек на всю страну). Я думпю их больше ,чем один человек. В прошлом я - антисоветчик. Но считаю, что лучшего Человека, чем советский нет и уже не будет. Хотя на референдуме"Быть или не быть СССР" я голосовал - не быть. Сожалею!!! Большое видится на расстояньи.(не я, Сергей Есенин) Ко всем с уважением. Валерий Моисеев.

Валерий Валентинов-Моисеев   08.02.2006 10:39   Заявить о нарушении
Рецензия на «Конкурс! Конкурс!!!» (Экологиня)

Анатолий Болутенко
http://ab24b.narod.ru
http://www.stihi.ru/author.html?bas11


СIНЯВОКIЯ АЗЁРЫ

Як ў люстэрцы, блакiт на вадзе ад нябёс,
I, здаецца, глыбока, як ў моры,
Назву гэты блакiт зямлi нашай прынёс,
Сiнявокiя нашы азёры.

Край лясоў i азёр, сiнявокi мой край,
Безлiч песень табе ўжо прапета!
Колькi песень цудоўных табе не спявай,
Ты натхненне даеш для паэта.

Заўжды вабiць бясконца твая прыгажосць,
I прыемны твае краявiды,
Мне у iншых краях пражываць давялось,
Але ў сэрцы мой край не забыты.

Вельмi хутка к табе я вяртаюся зноў,
Каб красою тваёй любавацца,
Назаўжды прыязджаю, нарэшце, дамоў,
Бо абрыдла па свету бадзяцца.

У душы я збярог да Радзiмы любоў,
Да народу свайго i да мовы,
Слухаць надта прыемна мне музыку слоў,
I на мове чароўнай размовы.

Я з табой назаўжды, маiх продкаў зямля,
Ў шчасцi, радасцi, смутку i горы,
Беларусь сiнявокая – радасць мая,
Сiнявокiя нашы азёры.

13.08.1995


ПАЛЕСКI КРАЙ

Зямля мая! Люблю твае абшары,
Пяшчотны гоман рэчак i лясоў,
Такога цуду не уявiш ў мары,
Як дзiўны цуд птушыных галасоў.

Люблю красу цудоўнага Палесся,
I падымаць не трэба галавы,
Бо поруч, не ў абсягах паднябесся,
Прыветна машуць крыламi буслы.

Мне нават падабаюцца балоты,
Жывёльны свет там мае сталы рай,
I сэрца замiрае ад пяшчоты,
Яе дае душы палескi край.

22.08.1999


ГЛЯДЖУ НАВОКАЛ

Гляджу i наглядзецца не магу,
Якая прыгажосць ляжыць навокал!
У лузе можна ўтаймаваць тугу,
I дорыць радасць сэрцу лес далёкi.

Гляджу на рэчак сiнюю ваду,
I тут вiруе радасць, не змаўкае,
Я заўтра ранкам зноў сюды прыйду,
Бо прыгажосць душу маю ўздымае.

Бягуць ў блакiтным небе воблакi,
Знiкаюць у далёкiм сiнiм лесе,
Цудоўна, што iснуе край такi,
Iмя яго прыгожае – Палессе.

Прыемна для душы краса Зямлi,
Гляджу навокал, шчасце адчуваю,
Шляхi жыцця сюды мае прыйшлi,
Даўно сустрэчы радаснай чакаю.

23.12.1995

Anatoly Bolutenko   04.12.2005 08:50     Заявить о нарушении
За мір

У мінах ралля,
Фашыст за гарою.
Ты не бойся замля,
Ты не адна, я з табою.

Чую стрэлы здалля,
Крык жанчыны да вою.
Ты не бойся, зямля,
Ты не адна, я з табою.

Бачу сотні сялян
З Радзіму гарою.
Ты не бойся, зямля,
Ты не адна, мы з табою.

Будзем біцца ўсяляк,
Бо нялёгкая будзе дарога.
Ты не бойся, зямля,
Ты не адна, нас многа.
(1998)

Роднай школе прысвячаю

Прысвячаецца да 30-годдзя СШ №3 горада Вілейкі
1996

Ты мая школа, та родная школа,
Люблю я цябе, як свой дом.
Няма больш такіх ні ў адным наваколлі,
І кожнага ранку сюды мы ідзём.

У школе маёй нараджаецца талент
І песціцца тут, з кожным годам расце.
Тут сціпласць і годнасць – усё адкрываем,
Да ведаў імкнёмся ўсе.

Прымі, мая школа, ад нас віншаванні,
Гаду беларускага гонару гарт.
Хай ў сценах тваіх ад зары да змяркання
Гучыць звонкі смех ды настаўніка жарт.
(1996)

Беларусь

Беларусь ты мая радзімая,
На ўсёй зямлі ты адзіная,
Мы шануем цябе, дарагую,
І не будзем шукаць другую.

Ды i мову сваю беларускую
Не заменім ніколі на рускую,
Бо я песню яе святую
Сваім сэрцам юначым чую.

Хай ляціць мая песня высока,
І хай чуюць яе далёка.
Беларусь ты мая любімая,
На тваёй зямлі я шчаслівая.
(1995)

Прабач

Прабач, калі ласка, за здраду,
За тое, што гора ўчыніла,
Што біла знянацку і ззаду
І часам цябе не любіла.

Мне сэрца сціскае да болю
Тваё мілагучнае слова.
Прабач за зламаную долю.
Прабач, мая родная мова.

Па-беларуску

Мая беларуская мова
Не множыць мой рэйтынг.
Тваё слова.
І мой waiting.

Сваё беларускае рэгі
У струнах гітары
Ты дорыш снегу.
А мне – мары.

Няхай гэта поўнае глупства,
Ды чую прадвесне –
Наступствы
Тваёй песні.

Я кола пачуццяў звужаю,
Але ў ім не вузка.
Кахаю.
Па-беларуску.

(23.12.2004)

Людзi

Прысвячаецца Беларусі

Дарога, забытая богам і людам.
Яе пракладалі нідзе і усюды.
Яна – наша воля і наша пракляцце,
Вядзьмарка, вар’ятка і родная маці.

Па той брукаванцы ўжо колькі стагоддзяў
Стары грузавік, мо, з Хрыстовых народзін
Хістаецца ў бокі і ледзьве трывае,
Пакуты маўкліва і горда прымае.

Не бачыш нічога, сляпы чалавеча:
На вузкай дарозе, забытай навечна,
Дрыжыць грузавік, бы у пыле-палудзе,
З паўсцёртым на дошчачцы надпісам “Людзі”.

(6.01.2005)

Словам

Вагаемся мы без вагаў
Між чэрствым і чымсьці новым.
Ў дзяцінстве нас білі дзягай –
Цяпер забіваюць словам.

Мы можам, пакуль мы варты.
Мы прагнем, пакуль жывыя.
Смяёмся, пачуўшы жарты.
І плачам, а можа, выем.

Нам рана спыняюць сэрцы.
Ў нас рана знішчаюць слёзы
Нам рана ўнушаюць: “Верце!”,
Бы толькі б было не позна.

Нас многа. Мы проста людзі.
Нас мераць адною мерай.
Ды хтосьці нязломным будзе
І скажа: “А я не веру!”

(26.03.2005)

Анатолю Сысу

На сэрцы і целе – раны.
Ахапак гваздзікаў нясу:
Пятнаццаць – дзядам-ветэранам,
І два – Анатолю Сысу.

А лівень спыняцца не стане.
Аскепкі сцякаюць з труны.
На белых пакетах смятаны:
”Нам шэсцьдзесят год ад вайны”.

Нам шэсцьдзесят год разам з мамай.
І сорак – нам разам з сястрой.
Вясной паміраць – надта рана.
У час - перамога вясной.

(9.05.2005)

Жэка   04.12.2005 16:59   Заявить о нарушении
Спасибо. Принимается.

Экологиня   05.12.2005 10:07   Заявить о нарушении
Рецензия на «Мир создан лишь для нас двоих» (Маргарита Миронова)

Уважаемая Маргарита!

9.12 03 при публикации цикла стихов произошёл
сбой, и на моей страничке Anatoly Bolutenko оказался Ваш
стих «Мир создан лишь для нас двоих».
Я немедленно его удалил, однако, читатели, которые
открывают Ваше стихотворение, отмечаются на моей
страничке, в чём Вы можете убедиться, зайдя на её и открыв
количество читателей ( стр.51—50), при этом Ваш стих на
Вашей страничке отмечен, как стих на иностранном языке.
А мой цикл стихов на белорусском языке опубликовался
не на моей страничке, а на странице Вашего стихотворения,
ниже рецензий.

Поэтому я Вам рекомендую удалить это стихотворение
и опубликовать по-новому.
С уважением, Анатолий

Anatoly Bolutenko   19.12.2003 08:30     Заявить о нарушении
Рецензия на «Пякучы боль» (Жэка)

Женя! Вельмі прыемна зноў сустрэцца з Вамі! Рад
бачыць Вас на маёй старонцы. На жаль, на
беларускай старонцы амаль няма чытачоў. Хутка
буду публікаваць двухстрофныя вершы.

ПАЗНАЦЬ БОГА

Душу знявечыла трывога,
Яе каб ўзрадаваў спакой,
Пазнайце праведнага Бога,
Ён здыме боль сваёй рукой.

Не дапаможа ўжо нічога,
Хоць плач і слёзы лей ракой,
Калі пляваць ўвесь час на Бога,
Чакае вечны неспакой.

Запрашаю на сваю хрысціянскую старонку
http://www.stihi.ru/author.html?basxp

З павагаю, Анатолій

Anatoly Bolutenko   10.11.2003 07:39     Заявить о нарушении
Добры дзень, Анатоль!

Вельмi рада Вас бачыць. Зноў з вялiкiм задавальненнем чытаю Вашы вершы. З нецярпеннем чакаю новага.

PS. Верш гэты цудоўны, хця з такой фiласофiяй можна паспрачацца. I яшчэ. Папраўце “лей“ на “лi“. :)

З павагай Жэня

Жэка   10.11.2003 16:34   Заявить о нарушении
БЕЗ БОГА

Калі ёсць тэма і нагода,
Ды цісне цяжкіх думак груз,
Хоць паспрачацца і не шкода,
Адказ Савецкі даў Саюз.

Адмовіліся спрэс ад Бога,
І на зямлі стваралі рай,
Ды ў пекла крочыла дарога,
Аб камунізме ўспамінай.

Спрачацца можна, але хада гісторыі пацвердзіла,
што нават магутны ідэалагічны апарат Савецкага
Саюза не здолеў напоўніць душы людзей лухтой.
Ніхто не выйшаў на абарону бязбожнага монстра,
і ён кануў у Лету. Красамоўны прыклад!
Вучэнне У.І.Леніна было “вечна жывое, таму што
правільнае”. Дзе зараз гэта вучэнне і хто чытае
вечныя творы Ілліча, якія пад страхам гулагу
трымалісь 70 гадоў? Усё гэта – на сметніку гісторыі.
А вечную кнігу – Біблію чытае ўвесь свет ужо
2000 гадоў, прызнае і будзе чытаць заўжды.
Вельмі раю і Вам пачаць чытаць вялікую кнігу
жыцця.
Дзякую за выпраўленне памылкі.

З найлепшымі пажаданнямі, Анатолій

Anatoly Bolutenko   12.11.2003 08:36   Заявить о нарушении
Рецензия на «Усё яшчэ жыву» (Жэка)

ЗНАЧНЫ КРОК

Лічыце чуласць верша нормай,
Яна патрэбна перш-наперш,
Не трэба захапляцца формай,
Душу крануць павінен верш,

Каб паднялась ў вышыні неба,
Палёт каб адчуваў чытач.
Я рад за Вас, санет – што трэба,
Але ў радках і сум, і плач.

Верш вельмі падабаецца, віншую Вас са значным
крокам да вяршыні Парнаса.

З павагаю,

Anatoly Bolutenko   21.06.2003 06:49     Заявить о нарушении
Дзякуй, Анатоль. Прыемна менавіта ад Вас атрымаць такую рэцэнзію.

З павагай Жэня

Жэка   21.06.2003 19:40   Заявить о нарушении
Рецензия на «MY CITY» (Валео Лученко)

СОНЕЧНАЕ МЕСТА

Цудоўны, нібы песня, верш,
За родны горад поўны болю,
Рэфрэн галоўны, перш-наперш:
Ніколі каб не страціць волю.

Верш з дзіўных і пяшчотных слоў
Вякі гісторыі гартае,
У ім турбота і любоў,
Хай Месту ярка сонца ззяе.

А таксама асабіста Вам і Вашай творчасці.

З павагаю,

Anatoly Bolutenko   02.06.2003 08:17     Заявить о нарушении
Дуже дякую, Пане Анатолію. Ваші рецензія як завше надихають.
Бажаб Вам натхненної творчості.
Щиро Ваш,

Валео Лученко   03.06.2003 09:40   Заявить о нарушении
Рецензия на «*Ти станеш глибший мов криниця*» (Лученко Святослава)

УЗНЁСЛЫЯ СЛОВЫ

Рамантык па натуры сам,
Падобных адразню выдатна,
Цудоўны верш Ваш, як бальзам,
Душа ўзляцець на крылах здатна.

Прыемны гоман ўзнёслых слоў
Скідае цяжкія аковы,
Вяртае палкую любоў
Да роднай і чароўнай мовы.

Прыемна было пачытаць Вашы вершы,
зычу творчых поспехаў.

З павагаю,

Anatoly Bolutenko   02.06.2003 08:16     Заявить о нарушении
Щиро дякую.

Валео Лученко   05.06.2003 12:59   Заявить о нарушении